Экскурсія у музей «Спадчына»
Вучні 9-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 38 г. Магілёва» наведалі школьны музей «Спадчына». Экскурсію праводзіла кіраўнік музея — настаўнік гісторыі Хадускіна Юлія Анатольеўна. Разам з ёй вучні ўвайшлі ў «беларускую хатку» і агледзелі там кожны куточак, дакрануўшыся такім чынам да нашай гісторыі.