Трыўмф Магілёўскай гімназіі-каледжа мастацтваў на VII Міжнародным конкурсе баяністаў-акардэаністаў «Мой сябра - баян»
Напярэдадні выдатнага вясновага свята 8 сакавіка навучэнцы ўстановы адукацыі «Магілёўская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў» серыяй трыўмфальных перамог на VII Міжнародным конкурсе баяністаў-акардэаністаў «Мой сябра — баян» паднеслі сапраўдны падарунак сваім мамам, бабулям і педагогам.
Горад Гомель з 4 па 6 сакавіка 2014 года прымаў лепшых выканаўцаў на баяне і акардэоне з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і Літвы. Каля 150 удзельнікаў у трох узроставых групах ад 8 да 16 гадоў спаборнічалі ў выканальніцкім майстэрстве і артыстызме. Члены журы адзначылі самы высокі ўзровень ўсіх канкурсантаў, з-за чаго перамога юных магілёўцаў стала яшчэ больш каштоўнай і значнай.
Гайдукова К. (выкладчык Дарашэнка А.М.) атрымала Гран-пры конкурса. I месца заваявалі ў розных узроставых катэгорыях Дзмітрыева М. (выкладчык Сінелобава Р.Я.) і Гусеінава В. (выкладчык Дарашэнка А.М.). II месца зноў падзялілі навучэнцы гімназіі-каледжа мастацтваў Бондараў Г. (выкладчык Дарашэнка А.М.), Конанаў А. (выкладчык Грашчанка В.Ф.) і Мартынава А. (выкладчык Сінелобава Р.Я.). Дыплом III ступені заваявала Сініца П. (выкладчык Сінелобава Р.Я.). Выступленне Латышава Д. (выкладчык Чыбісаў Р.У.) адзначана дыпломам за ўдзел. На адкрыцці конкурсу выступіла Дзмітрыева М., выканаўшы знакаміты «Чардаш» В. Монці. Хуткасць, тэхнічнасць і бясконцае абаянне самой Марыі не пакінулі гледачоў раўнадушнымі — крыкамі «біс» яны не жадалі адпускаць юную выканаўцу са сцэны.
Усе педагогі гімназіі-каледжа былі адзначаны граматамі за падрыхтоўку ўдзельнікаў конкурсу, а таксама пачулі шмат самых цёплых слоў ад сваіх калег з розных краін.
Алісеева Н.Д., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце спецыяльнага цыкла Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў





