«Магiлёўскiя зорачкі»

16 і 17 сакавіка на базе дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці "Эверэст" г. Магілёва» праходзіў гарадскі конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці «Магілёўскія зорачкі».

19 сакавіка адбылося ўзнагароджванне пераможцаў конкуса «Магілёўскія зорачкі».

У конкурсе прынялі ўдзел больш за 100 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, спецыяльнай і дадатковай адукацыі. Конкурс быў прасякнуты патрыятызмам, глыбокімі пачуццямі і яркімі эмоцыямі. Кожны з удзельнікаў паказаў выдатны ўзровень вакальнага выканання і літаратурнага чытання. Вельмі важна, што ў нашай краіне ёсць такая таленавітая моладзь, гледзячы на якую, разумееш — у нас вялікая будучыня.

Алена Белясава,
метадыст дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі
«Цэнтр творчасці "Эверэст" г. Магілёва»

| Печать |