Управление по образованию Могилевского горисполкома Управление по образованию Могилевского горисполкома Управление по образованию Могилевского горисполкома Управление по образованию Могилевского горисполкома

Управление по образованию

Могилевского городского исполнительного комитета

Russian Belarusian English
 
  • Об управлении
    • Контакты
    • Задачи и функции управления
    • Структура управления
    • Руководство
    • Коррупции — НЕТ
    • Оценка эффективности деятельности организации
    • «Одно окно»
    • Контрольная (надзорная) деятельность
    • Обращения
  • Учителям
    • Методический портал
    • Педагогу на заметку
  • Родителям
    • Приемная семья
    • Учреждения специального образования
    • Написать обращение
    • Школа для родителей
    • Здоровый образ жизни
    • Попечительский совет
    • Особенности образовательного процесса
    • Правовая ответственность родителей
    • Дошкольное образование
  • Учащимся
    • Наши достижения
    • Азбука безопасности
    • Выпускнику
    • Готовимся к олимпиадам
    • Отдых — с пользой
    • «Телефоны доверия»
    • Уголок правовых знаний
    • Профориентация
  • Учреждения
    • Система образования города Могилева в цифрах
    • Дошкольное образование
    • Общее среднее образование
    • Дополнительное образование
    • Государственное учреждение образования «Социально-педагогический центр Октябрьского района г. Могилева»
    • Государственное учреждение образования «Социально-педагогический центр Ленинского района г. Могилева»
    • Государственное учреждение по научно-методическому обеспечению учреждений образования города Могилева
  • Новостной раздел
    • Объявления
    • Методические мероприятия
    • Наши достижения
    • Сегодня в школе
    • Мир дошкольного детства
    • Отдых — с пользой
    • Актуально
Главная
  • Главная
  • Новостной раздел
  • Отдых — с пользой
  • «Святло «Святліцы»
29 Апр2016

«Святло «Святліцы»

Маладыя літаратары горада — сябры гарадскога літаратурнага клуба «Святліца» дзяржаўнай установы дадаковай адукацыі «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Агат» аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва 27 красавіка ў чацвёрты раз прэзентавалі калектыўны зборнік твораў — «Святло «Святліцы».

Клуб распачаў свою працу ў верасні 2012 года. Сябрамі клуба сталі навучэнцы старэйшага школьнага ўзросту школ і ліцэяў горада, гімназій, студэнты МДУ імя А. Куляшова — тыя, хто цікавіцца літаратурай, журналістыкай, спрабуе пісаць вершы.

Узначаліла клуб «Святліца» Тамара Пятроўна Аўсяннікава, педагог дадатковай адукацыі вышэйшай катэгорыі, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, аўтар некалькіх кніг паэзіі, а таксама шматлікіх літаратуразнаўчых і публіцыстычных артыкулаў.

Сапраўдная літаратура патрабуе ведаў, напружання пачуццяў, разумення. Таму на занятках клуба выхаванцы знаёмяцца з сістэмамі вершаскладання, методыкай аналізу лірычнага твора малой формы; літаратурнымі і газетна-часопіснымі жанрамі; удасканальваюць свае асабістыя паэтычныя творы.

Акрамя авалодання ведамі па літаратуразнаўству і журналістыцы ўдзельнікі «Святліцы» знаёміліся са славянскай міфалогіяй, творамі беларускіх і рускіх майстроў паэтычнага слова, сустракаліся са сталічнымі паэтамі: Леанідам Дранько-Майсюком, Эдуардам Акуліным, Людмілай Рублеўскай і Вікторыяй Трэнас; з пісьменнікамі-перакладчыкамі Алесяй Башарымавай, Ганнай Янкута, Ігарам Крэбсам; бардам Юрыем Несцярэнка; выпускнікамі Мінскай школы маладога пісьменніка і іншымі.

На заняткі запрашалі студэнтаў факультэта журналістыкі, магілёўскіх пісьменнікаў: Эдуарда Мядзведскага і Надзею Палубінскую, Вольгу Гардзей і Сяргея Украінку, Міхася Булавацкага і Таццяну Барысік, Юлію Іваніцкую і Таццяну Снігірову; выканаўцаў духоўнай музыкі Алену Ісакову і Алену Кальянаву.

За гады існавання клуба сябры прымалі ўдзел у розных мерапрыемствах культурнага напрамку.

Прыемна, што удзельнікі клуба «Святліца» маюць магчымасць бачыць вынікі сваёй працы. Вершы, журналісцкія нататкі ды артыкулы друкаваліся ў газетах «Московский литератор», «Знамя юности», «Прыдняпроўская ніва», «Магілёўскія ведамасці», «Веснік Магілёва», «Вячэрні Магілёў», у Магілёўскім абласным інфармацыйна-аналітычным бюлятні «Веснік бібліятэк», а таксама ў часопісе «Маладосць», «Верасень», альманахах «Брама» і «Прыдняпроўе». Па выніках кожнага навучальнага года лепшыя творчыя працы ўкладаюцца ў калектыўны зборнік «Святло «Святліцы».

Жадаем кіраўніку клуба Тамары Пятроўне і маладым талентам творчых поспехаў, натхнення і новых удалых радкоў.

М.Камароў

| Печать | E-mail

© 2005—2025 Управление по образованию Могилевского городского исполнительного комитета
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев

  • Об управлении
    • Контакты
    • Задачи и функции управления
    • Структура управления
    • Руководство
    • Коррупции — НЕТ
    • Оценка эффективности деятельности организации
    • «Одно окно»
    • Контрольная (надзорная) деятельность
    • Обращения
  • Учителям
    • Методический портал
    • Педагогу на заметку
  • Родителям
    • Приемная семья
    • Учреждения специального образования
    • Написать обращение
    • Школа для родителей
    • Здоровый образ жизни
    • Попечительский совет
    • Особенности образовательного процесса
    • Правовая ответственность родителей
    • Дошкольное образование
  • Учащимся
    • Наши достижения
    • Азбука безопасности
    • Выпускнику
    • Готовимся к олимпиадам
    • Отдых — с пользой
    • «Телефоны доверия»
    • Уголок правовых знаний
    • Профориентация
  • Учреждения
    • Система образования города Могилева в цифрах
    • Дошкольное образование
    • Общее среднее образование
    • Дополнительное образование
    • Государственное учреждение образования «Социально-педагогический центр Октябрьского района г. Могилева»
    • Государственное учреждение образования «Социально-педагогический центр Ленинского района г. Могилева»
    • Государственное учреждение по научно-методическому обеспечению учреждений образования города Могилева
  • Новостной раздел
    • Объявления
    • Методические мероприятия
    • Наши достижения
    • Сегодня в школе
    • Мир дошкольного детства
    • Отдых — с пользой
    • Актуально