27 Фев2017
«Ура!Масленіца прыйшла!»
25 лютага 2017 года на пляцоўцы дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці «Эверэст г. Магілева» адбылося святочнае раеннае мерапрыемства «Масленіца», дзе прысутнічалі навучэнцы дзяржаўных устаноў адукацыі: «Сярэдняя школа № 7 г. Магілева», «Сярэдняя школа № 39 г. Магілева», «Сярэдняя школа № 41 г. Магілева», дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці «Эверэст г. Магілева», жыхары мікразоны № 13.
Усе прысутнічыя мелі магчымасць даведацца пра традыцыі і звычаі беларускага народа, паглядзець цікавае тэатралізаванае дзеянне, прыняць удзел у масленічных гуляннях і пачаставацца смачнымі святочнымі блінамі.
Струновіч В.А., метадыст дзяржаўнай
установы дадатковай адукацыі "Цэнтр
творчасці "Эверэст"г.Магілёва"