II гарадскi конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці «Магілёўскія зорачкi»

29, 30 сакавіка 2017 года на базе дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі "Цэнтр творчасці "Эверэст"г. Магілёва" праходзіў II гарадскі конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці «Магілёўскія зорачкі».

У конкурсе прынялі ўдзел больш за 100 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі.

У склад журы конкурса ўвайшлі Галоднiкава Іна Валер’еўна, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці „Эверэст“ г. Магілёва», Булавацкi Міхась Пятровіч, журналіст, пісьменнік, прадстаўнік арганізацыi «Таварыства беларускай мовы», Кускова Ала Iванаўна, кіраўнік Народнага тэатра, начальнік аддзела культурна — дасугавай дзейнасці дзяржаўнай установы культуры «Палац культуры вобласцi», Гарнiчар Вольга Ўладзiмiраўна, вядучы майстар сцэны, артыст дзяржаўнай установы культуры «Магілёўская абласная філармонія», Пабегаеў Павел Уладзiмiравiч, мастацкi кіраўнік Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь дзіцячай эстраднай студыі «Вясёлыя ноткі» дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці „Эверэст“ г. Магілёва».

Конкурс быў прасякнуты патрыятызмам, глыбокімі пачуццямі і яркімі эмоцыямі. Кожны з удзельнікаў паказаў выдатны ўзровень вакальнага выканання і літаратурнага чытання. Вельмі важна, што ў нашай краіне ёсць такая таленавітая моладзь, гледзячы на якую, разумееш — у нас вялікая будучыня.

Вiнаградаў П.Р.,загадчык адзела
па асноўнай дзейнасцi дзяржаўнай
установытдадатковай адукацыі "Цэнтр творчасці "Эверэст"г. Магілёва"

| Печать |