III гарадскі конкурс «Магiлёўскiя зорачкі»

З 20 па 24 сакавіка 2018 года на базе дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці "Эверэст" г. Магілёва» прайшоў III гарадскі конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці «Магiлёўскiя зорачкi», арганізатарамi якога выступiлi: аддзел адукацыі, спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама, дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці "Эверэст" г. Магілёва».

У конкурсе прынялi ўдзел больш за 200 навучэнцаў ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў уключна з устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі горада Магілёва. Конкурс быў прасякнуты патрыятызмам, глыбокімі пачуццямі і яркімі эмоцыямі. Кожны з удзельнікаў паказаў выдатны ўзровень вакальнага выканання і літаратурнага чытання. Вельмі важна, што ў нашай краіне ёсць такая таленавітая моладзь, гледзячы на якую, разумееш — у нас вялікая будучыня.

Вiнаградаў Павел Раманавіч,
загадчык аддзела па асноўнай дзейнасці
ДУДА «Цэнтр творчасці "Эверэст" г. Магілёва»

| Печать |