IV гарадскі конкурс «Магiлёўскiя зорачкі»
IV гарадскі конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці «Магiлёўскiя зорачкi» прайшоў на базе дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці "Эверэст" г. Магілёва», арганізатарамi якога выступiлi: упраўленне па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама, дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці "Эверэст" г. Магілёва».
У конкурсе прынялi удзел больш за 270 навучэнцаў ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў уключна з устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі горада Магілёва. Конкурс быў прасякнуты патрыятызмам, глыбокімі пачуццямі і яркімі эмоцыямі. Кожны з удзельнікаў паказаў выдатны ўзровень вакальнага выканання і літаратурнага чытання. Вельмі важна, што ў нашай краіне ёсць такая таленавітая моладзь, гледзячы на якую, разумееш — у нас вялікая будучыня.
Вiнаградаў Павел Раманавіч,
загадчык аддзела па асноўнай дзейнасці
ДУДА «Цэнтр творчасці "Эверэст" г. Магілёва»