Неделя матери
Субботний мастер-класс
За здоровый образ жизни
Жумаринг-2018
Единый час духовности «Голубь мира»
«Чалавеку патрэбна не слава…»  Менавіта гэтым вершам нашага земляка-юбіляра Сяргея Грахоўскага бібліятэка дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва” адкрыла літаратурную гасцёўню «Жыццё даецца, каб жыццё тварыць» для вучняў 9-ых класаў. Размова ішла пра пісьменнікаў-землякоў, юбіляраў, іх творчасць. Гэтыя творцы праславілі і праслаўляюць нашу малую радзіму – Магілёўшчыну. Гучалі іх вершы, урыўкі з твораў, песні.   Асобая старонка гасцёўні была адведзена паэту-юбіляру, магілёўцу Алесю Казеку, які з’яўляецца старшынёй Магілёўскага аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюза пісьменнікаў Беларусі”. Ён у жніўні адзначыў сваё 60-годдзе. Паэт – добры сябр нашай школы, дзе неаднаразова бываў, сустракаўся з вучнямі. Дзевяцікласнікі знаёміліся з кнігамі аўтара, з вялікай цікавасцю прагледзелі дакументальны фільм, створаны адзінаццацікласнікамі нашай школы, пра творчасць і малую радзіму пісьменніка. У фільме паэт чытае свае вершы, урыўкі з паэмы «Марыйка», распавядае пра сваю родную вёску, бацькоў.  Вучні ўзбагацілі веды пра славутых землякоў і прапанавалі часцей запрашаць іх на творчыя сустрэчы.   Алена Васільеўна Руднева, заг. бібліятэкі, Наталля Аляксандраўна Ткачова, бібліятэкар дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва”
Эрудит-шоу «По страницам Беларуси»
Большой День физической культуры
  • ##########