З 5 па 31 сакавіка ўключна, абітурыенты, якія жадаюць стаць дыпламатамі, юрыстамі, журналістамі ці мытнікамі — па спецыяльнасцях «дзяржаўнае кіраванне», «дзяржаўнае кіраванне і права», «дзяржаўнае кіраванне і эканоміка», «міжнародныя адносіны», «міжнароднае права», «правазнаўства», «эканамічнае права», «журналістыка», «міжнародная журналістыка», «мытная справа», абавязкова павінны запісацца на прафесійна-псіхалагічную гутарку. Прайсці яе павінны ўсе абітурыенты — і тыя, хто абраў дзённую, вячэрнюю і завочную формы атрымання адукацыі (у тым ліку дыстанцыйную), навучанне ў скарочаныя тэрміны, і тыя, хто будзе навучацца на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Праходжанне гутаркі абавязкова таксама для атрымання другой і наступнай вышэйшай адукацыі, як за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, так і на ўмовах аплаты фізічнымі або юрыдычнымі асобамі.