Раённы семінар па беларускай мове і літаратуры
13 красавіка 2015 года на базе ДУА «Сярэдняя школа № 23 г.Магілёва» адбыўся раённы семінар кіраўнікоў МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Тэма семінара- «Узбагачэнне слоўнікавага запасу вучняў і граматычнага ладу іх маўлення».
Семінар пачаўся з выступлення метадыста аддзела адукацыі, спорту і турызму Ленінскага раёна Аліноўскай А.В., якая паведаміла пра вынікі творчых конкурсаў, у якіх удзельнічалі вучні сярэдніх школ Ленінскага раёна.
Візітоўку школы прадставіла намеснік дырэктара па навучальнай рабоце Малахава Р.У., а кіраўнік школьнага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Пышнюк А.А. паведаміла пра дзейнасць метадычнага аб’яднання ў 2014/2015 навучальным годзе, пра ўдзел вучняў і іх поспехі ў алімпіядным руху і творчых конкурсах.
Падчас тэарэтычнага блоку настаўнікі абмеркавалі этапы, змест працы па ўзбагачэнні слоўнікавага запасу вучняў і граматычнага ладу іх маўлення, а Шарыпа Т.В. нагадала прысутным класіфікацыю слоўнікавых практыкаванняў.
Практычная частка семінара складалася з наведвання настаўнікамі ўрока беларускай мовы ў 6 «А» класе «Неазначальная форма дзеяслова», які правяла Лістраценка Т.М., а таксама ўрока беларускай мовы «Разрады часціц» у 7 «А» класе, які правёў Цітоў А.У.
А.А.Пышнюк, кіраўнік МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 23 г.Магілёва»


