Майстар-клас

5 кастрычніка 2015 года адбыўся майстар-клас настаўніка дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 3 г. Магілёва» Новікавай Таццяны Уладзіміраўны «Выкарыстанне камп’ютарных тэхналогій у рабоце з адоранымі і высокаматываванымі вучнямі».

На майстар-класе, які праходзіў у інтэрактыўнай форме, педагогі горада разам шукалі аптымальныя формы прымянення электронных адукацыйных рэсурсаў пры падрыхтоўцы высокаматываваных вучняў.

Новікава Т. У. прадставіла ўласны вопыт па дадзенай тэме, пазнаёміла з эфектыўнымі прыёмамі выкарыстання ЭАР, прапанавала сучасныя прадметныя праграмы.

Вучэбна-метадычны кабінет

| Печать |