Семінар кіраўнікоў школьных метадычных аб'яднанняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

9 лістапада 2015 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва» адбыўся семінар кіраўнікоў школьных метадычных аб’яднанняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры горада па тэме «Дыферэнцыяцыя навучання — шлях падтрымкі індывідуальнасці вучняў».

У час семінара былі разгледжаны актуальныя пытанні: «Дыферэнцыяцыя навучання як сродак павышэння ўзроўню маўленчага і літаратурнага развіцця», «Разнастайныя спосабы і прыёмы дыферэнцыяцыі навучання ў школьнай моўнай і літаратурнай адукацыі».

Удзельнікі пасяджэння пазнаёміліся з педагагічнай дзейнасцю метадычнага аб’яднання.

Аглядная экскурсія па этнаграфічнай і краязнаўчай залах школьнага музея «Скарбы» ўразіла багаццем экспанатаў, майстэрствам юных экскурсаводаў.

Сапраўдным святам стаў урок беларускай літаратуры ў 6 класе «Сэрцам народжаны спеў: каляндарна-абрадавыя песні», у час якога вучні знаёміліся з песеннай спадчынай беларускага народа.

Атрымаўся дасканалы самааналіз урока, які падрыхтавала Наталля Валер’еўна Аллянкова.

Спадзяёмся, што веды, набытыя ў час семінара, дапамогуць настаўнікам у працы, зробяць яе больш асэнсаванай і навукова падмацаванай.

Кіраўнік метадычнага аб’яднання сярэдняй школы № 31 г. Магілёва Петрачэнка В.С.

| Печать | E-mail