Профільнае навучанне - гэта актуальна

Праблемны семінар настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры «Забеспячэнне дапрофільнай падрыхтоўкі вучняў на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі пры засваенні вучэбных прадметаў «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» на факультатыўных занятках і ў пазакласнай рабоце», адбыўся 10 кастрычніка 2016 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва».

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры адзначылі, што менавіта развіццёвы характар працэсу навучання з’яўляецца галоўнай характэрнай прыкметай арганізацыідапрофільнага навучання, пазнаёмілі ўдзельнікаў семінара з канцэптуальнымі асновамі профільнага і дапрофільнага навучання. Асаблівую цікавасць выклікала выступленне вучаніц профільнага дзясятага класа аб уласнай траекторыі руху да самавызначэння і самаразвіцця.

Настаўніца С.У.Шэпелева правяла факультатыўны занятак у 9-ым класе і зрабіла яго самааналіз. Адметным для факультатыўнага занятку стала тое, што настаўнікам шматразова стваралася сітуацыя поспеху для кожнага вучня, якія дэманстравалі ўменне карыстацца і тэхнічнымі сродкамі навучання, і камунікатыўнымі (уменне весці гутарку, удзельнічаць у дыскусіі, карыстацца рознымі відамі пісьмовага і вуснага маўлення).

Настаўніца В.У.Хамянкова запрасіла на майстар-клас «Падрыхтоўка вучняў да алімпіяды», падчас якога быў прапанаваны займальны матэрыял лінгвакультуралагічнага характару, які мае на мэце ўзбагаціць і дапоўніць асноўныя змест моўнай адукацыі ў сучасных умовах.

Удзельнікамі семінара былі распрацаваны схемы «Профільнае і дапрофільнае навучанне», «Прыёмы паспяховай рэфлексіі». Падводзячы вынікі, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры назвалі семінар святам прафесіяналізму, кампетэнтнасці, творчасці.

Кіраўнік метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г.Магілёва»

| Печать |