Розум выхоўваецца розумам

4 студзеня 2017 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва» адбылося пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме «Выкарыстанне эфектыўных сучасных адукацыйных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры.

На пасяджэнні метадычнага аб’яднання Петрачэнка Валянціна Сяргееўна расказала пра асобасна-арыентаваныя тэхналогіі. Кустава Алена Сяргееўна пазнаёміла з выкарыстаннем праектнай тэхналогіі ў сваёй прафесійнай дзейнасці. Шэндзерава Іна Сяргееўна расказала пра асаблівасці модульнай тэхналогіі.

Такім чынам, граматна выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры, настаўнікі могуць забяспечыць максімальную эфектыўнасць вучэбнага працэсу, памятаючы, што розум выхоўваецца розумам.

Петрачэнка В. С., кіраўнік метадычнага
аб’яднання настаўнікаў беларускай
мовы і літаратуры дзяржаўнай установе
адукацыі «Сярэдняя школа № 31
г. Магілёва»

| Печать |