Выданні ў адпаведнасці з Законам РБ ад 23.07.2008 «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі»

І. Падрыхтаваны і выдадзены ў адпаведнасці з палажэннямі Закона:

  1. Л.П.Кунцэвіч, І.У.Кандраценя. Беларускі арфаграфічны слоўнік. Пад рэдакцыяй А.А.Лукашанца — Мінск: Беларуская навука, 2009 (тыраж 5 000);
  2. О.М.Николаева, Т.Н.Трухан. Современный русско-белорусский словарь для школьников. Пад рэдакцыяй А.А.Лукашанца — Мінск: Літаратура і мастацтва, 2009 (тыраж 3 500);
  3. І.Л.Капылоў, Т.М.Маракуліна. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы для школьнікаў. Новыя правілы правапісу. — Мінск: Сучасная школа, 2010 (тыраж 5 050);
  4. В.І. Іўчанкаў. Беларуская арфаграфія: апавяданні і гісторыі (у навукова-папулярным выкладзе падаюцца «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», зацверджаныя Законам, апавяданні суправаджаюцца гістарычнымі каментарыямі і займальным матэрыялам). — Мінск: Пачатковая школа, 2010 (тыраж 3 000 экз.);
  5. В.І. Іўчанкаў. Беларускі правапіс у апорных схемах. Паводле новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі».—Мінск: Пачатковая школа, 2010 (тыраж 5 000 экз.);
  6. Л.П.Кунцэвіч, І.У.Кандраценя. Беларускі арфаграфічны слоўнік для школьнікаў. Пад рэдакцыяй А.А.Лукашанца — Мінск: Аверсэв, 2010 (тыраж 5 100 экз.);
  7. З.І.Бадзевіч, А.М.Валочка, І.У.Кандраценя, Л.П.Кунцэвіч, А.А.Лукашанец. Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыямі. — Мінск: Аверсэв, 2010 (тыраж 9 100 экз.);
  8. Г.М.Валочка. Вывучаем беларускі правапіс. 5 — 9 кл.: вучэб.-метад. комплекс / Г.М.Валочка, В.У.Зелянко. — Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010. — 176 с. (тыраж 3 100);
  9. Г.М.Валочка. Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы. 10 — 11 класы: вучэб.-метад. комплекс / Г.М.Валочка, В.У. Зелянко, І.Л.Бурак. — Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010. — 286 с. (тыраж 3 100);
  10. Г.М.Валочка. Беларуская мова. 5 — 9 класы. Вывучаем беларускі правапіс: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларускай і рус. мовамі навучання / Г.М.Валочка, В.У.Зелянко. — Мінск: НІА; Аверсэв, 2010. — 127 с.;
  11. Г.М. Валочка. Беларуская мова. 10 — 11 класы. Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі : дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларускай і рус. мовамі навучання / Г.М.Валочка, В.У.Зелянко, І.Л.Бурак. — Мінск: НІА; Аверсэв, 2010. — 188 с.

ІІ. Падрыхтаваны і здадзены ў друк:

  1. Л.П.Кунцэвіч, І.У. Кандраценя. Беларускі арфаграфічны слоўнік (выданне другое выпраўленае). Пад рэдакцыяй А.А.Лукашанца — Мінск: Беларуская навука, 2010;
  2. О.М.Николаева, Т.Н.Трухан. Современный русско-белорусский словарь для школьников. Пад рэдакцыяй А.А.Лукашанца (издание 2-е, исправленное и дополненное). — Минск: Літаратура і мастацтва;
  3. О.М.Николаева, Т.Н.Трухан. Современный русско-белорусский словарь. Пад рэдакцыяй А.А.Лукашанца — Минск: Тетрасистемс;
  4. І.Л.Капылоў, Т.М.Маракуліна. Слоўнік арфаграфічных новаўвядзенняў беларускай мовы;
  5. І.Л.Капылоў. Правапіс беларускай мовы. Асноўныя правілы і практычныя заданні;
  6. І.Л. Капылоў, І.У. Ялынцава. Беларуска-рускі слоўнік для школьнікаў;
  7. А.М.Анісім, В.У.Міцкевіч. Русско-белорусский словарь для школьников;
  8. І.Л.Капылоў, С.Я.Рапацэвіч. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы для школьнікаў;
  9. І.Л.Капылоў, С.Я.Рапацэвіч. Беларуская мова ў табліцах і схемах.

ІІІ. Падрыхтаваны да здачы ў выдавецтвы:

  1. І.Л.Капылоў, Н.Д.Бандарэнка. Слоўнік беларускай мовы: Асобна, разам, праз злучок;
  2. І.Л.Капылоў, В.І.Уласевіч. Слоўнік беларускай мовы: Вялікая, малая літара.

ІV. Планамерна ў СМІ вядзецца сістэмная інфармацыйна-тлумачальная работа па зменах, якія адбыліся ў беларускім правапісе:

  1. На старонках вядучых дзяржаўных рэспубліканскіх масава-палітычных перыядычных выданняў былі апублікаваны матэрыялы, цыкл гутарак з навукоўцамі, практыкамі, рэдактарамі беларускамоўных выданняў па пытаннях змен у правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі — «Мне сняцца сны па-беларуску!», «Мова развівалася і будзе развівацца», «Мова мяняецца, бо жывая!», «Новыя правілы чакаюць каментарыяў», «На адаптацыю да новых правілаў — два гады» (газета «Звязда»); «За што літара Ё ўганаравана помнікам, ці Урок другі: правапіс літары Ё», «Магія роднай мовы», «Лёс мяккага знака», «Народ, мова, краіна...», «Пішам, як чуем?» («Народная газета»); «Калі мова — жывая?», «Новыя правілы беларускай мовы («Белорусская нива») і іншыя.
  2. На старонках «Народнай газеты» рэгулярна з сакавіка 2009 г. выходзіць рубрыка «Пішам па-беларуску». Урокі для чытачоў вядзе загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Белдзяржуніверсітэта, прафесар, доктар філалагічных навук В.І.Іўчанкаў.
  3. На старонках «Настаўніцкай газеты» друкаваліся матэрыялы інтэрв’ю з намеснікам Міністра адукацыі К.С.Фарыно «Моўная адукацыя ў школе сёння і заўтра», інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі аб асаблівасцях выкладання вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» ў 2010/2011 навучальным годзе.
  4. У навуковым і метадычным часопісе «Роднае слова»:
    пачынаючы з № 1 2009 г. і па № 4 2010 г. вялася рубрыка «Новыя правілы беларускага правапісу», мэта якой была растлумачыць тыя змены і ўдакладненні, што ўводзяцца ў беларускую пісьмовую мову Законам. Аўтарамі рубрыкі з’яўляліся ўдзельнікі падрыхтоўкі канчатковай рэдакцыі Закона — дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар А.А.Лукашанец; намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук Л.П. Кунцэвіч і вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук І.У.Кандраценя;
    пачынаючы з № 5 2010 г. В.І.Іўчанкавым вядзецца рубрыка «Беларускі правапіс у апорных схемах»;
  5. На старонках навукова-метадычнага часопіса «Пралеска» з № 11 2009 г. адкрыта рубрыка «Вучоная практыка». Заняткі па тэме «Беларуская мова: новая рэдакцыя правапісу. Правілы сучаснай арфаграфіі і пунктуацыі» вядзе В.І.Іўчанкаў;
  6. На старонках навукова-метадычнага часопіса «Пачатковая школа» з № 11 2009 г. В.І.Іўчанкавым вядзецца рубрыка «Беларускі правапіс: урокі сучаснай арфаграфіі»;
  7. На старонках навукова-практычнага і інфармацыйна-метадычнага часопіса «Веснік адукацыі» з № 3 2009 г. А.А.Лукашанцам вядзецца рубрыка «Вывучаем новыя правілы беларускага правапісу».

| Печать | E-mail