На кніжную паліцу

Беларускі арфаграфічны слоўнік для школьнікаўБеларускі арфаграфічны слоўнік для школьнікаў / уклад. Л.П. Кунцэвіч, І.У. Кандраценя, пад рэд. А.А. Лукашанца. — Мінск: Аверсэв, 2010.

Школьны арфаграфічны слоўнік з’яўляецца даведнікам па правільнай і аднастайнай перадачы пісьмовай мовы і прызначаны садзейнічаць засваенню вучнямі правапісных норм сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Слоўнік змяшчае каля 20 000 слоў (лексіка беларускай літаратурнай мовы канца ХХ — пачатку ХХІ стст., а таксама новыя лексічныя адзінкі, якія атрымалі пашырэнне ў сучаснай моўнай практыцы: аўтабан, арт-галерэя, дылер, драйвер, інтэрнэт-рэсурс, холдынг, байкер, вэб-дызайн, кансэнсус і інш.).

Вучэбны дапаможнік «Пішам па-беларуску: даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыямі» для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання, выдадзены выдавецтвамі Нацыянальнага інстытута адукацыі і «Аверсэв»:


Пішам па-беларускуПішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі i пунктуацыіі з каментарыямі: дапам. для агульнаадукац. устаноў з беларус. i рус. мовамі навучання / 3.I. Бадзевіч [i інш.]. — Мінск: Нац. ін-т адукацыіі, 2010. — 192 с.

У даведніку прыводзяцца асноўныя правілы беларускай арфаграфіі i пунктуацыі, даецца каментарый да гэтых правіл. Звяртаецца ўвага на найбольш складаныя выпадкі i асаблівасці беларускага правапісу.

Матэрыял кніг можа быць выкарыстаны у працэсе навучання беларускай мове ў агульнаадукацыйных установах, а таксама ў час падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання i самападрыхтоўкі.


Пішам па-беларускуПішам па-беларуску: даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыямі: вучэбны дапаможнік для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання / З.І. Бадзевіч, Г.М. Валочка, А.А. Лукашанец, Л.П. Кунцэвіч, І.У. Кандраценя. — Мінск: Аверсэв, 2010.

Даведнік уключае не толькі асноўныя тэарэтычныя пытанні школьнага курса беларускай мовы, але і звяртае ўвагу на найбольш складаныя выпадкі і асаблівасці беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, што надзвычай актуальна апошнім часам пры падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання. У даведніку прыводзіцца каментарый, які звяртае ўвагу на змены, што адбыліся ў правапісе тых ці іншых слоў у адпаведнасці з новай рэдакцыяй правіл.

У выдавецтве «Аверсэв» выдадзены дапаможнікі для вучняў 5–9 класаў і 10–11 класаў, прызначаныя для правядзення факультатыўных заняткаў па беларускай мове ў пераходны перыяд:


Вывучаем беларускі правапіс» (V–IX класы)«Вывучаем беларускі правапіс» (V–IX класы)
Дапаможнік для вучняў «Вывучаем беларускі правапіс» прызначаны для правядзення факультатыўных заняткаў па беларускай мове ў пераходны перыяд па рэалізацыі палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» ад 23 ліпеня 2008 г. Змешчаны ў дапаможніку тэарэтычны і практычны матэрыял спрыяе засваенню змен, якія адбыліся ў беларускай арфаграфіі, і забяспечвае замацаванне і сістэматызацыю ведаў, уменняў і навыкаў вучняў, удасканаленне арфаграфічнай пісьменнасці. Значная частка прадстаўленага ў дапаможніку дыдактычнага матэрыялу падаецца ў рубрыках «Правільнасць маўлення», «Мова і нацыянальная культура», «Назвы роднага краю» і інш., накіраваных на развіццё моўнай, камунікатыўнай і лінгвакультуралагічнай кампетэнцый вучняў V–IX класаў.


Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы» (Х—ХІ класы)«Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы» (Х—ХІ класы)

Дапаможнікі для вучняў «Практыкум па арфаграфіі беларускай мовы», «Практыкум па пунктуацыі беларускай мовы» прызначаны для правядзення факультатыўных заняткаў у Х—ХІ класах. Змешчаны ў дапаможніках тэарэтычны і практычны матэрыял забяспечвае замацаванне і сістэматызацыю ведаў, уменняў і навыкаў вучняў, засваенне змен у напісанні некаторых слоў у адпаведнасці з новай рэдакцыяй «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі». Задачы ўдасканалення арфаграфічнай і пунктуацыйнай пісьменнасці вучняў вырашаюцца пераважна на аснове выкарыстання культуразнаўчых тэкстаў. Значная частка дыдактычнага матэрыялу падаецца ў рубрыках «Правільнасць маўлення», «Мова і нацыянальная культура», «Мова ў дыялогу культур» і інш., накіраваных на развіццё моўнай, камунікатыўнай і лінгвакультуралагічнай кампетэнцый вучняў Х—XІ класаў.

У выдавецтве Нацыянальнага інстытута адукацыі выдадзены вучэбна-метадычныя комплексы (вучэбная праграма факультатыўных заняткаў, метадычныя рэкамендацыі і дыдактычныя матэрыялы), прызначаныя для арганізацыі і правядзення факультатыўных заняткаў па беларускай мове ў пераходны перыяд:


Вывучаем беларускі правапіс. 5–9 кл.Валочка, Г. М. Вывучаем беларускі правапіс. 5–9 кл.: вучэб.-метад. комплекс / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко. — Мінск : Нац. ін-т аду-кацыі, 2010. — 176 с. — (Беларуская мова. Факультатыўныя заняткі).

Вучэбна-метадычны комплекс «Вывучаем беларускі правапіс» прызначаны для правядзення факультатыўных заняткаў па беларускай мове ў пераходны перыяд па рэалізацыі палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі i пунктуацыі» ад 23 ліпеня 2008 г. Змешчаны ў комплексе тэарэтычны i практычны матэрыял спрыяе засваенню змен, якія адбыліся ў беларускай арфаграфіі, i забяспечвае замацаванне i сістэматызацыю ведаў, уменняў i навыкаў вучняў, удасканаленне арфаграфічнай пісьменнасці.


Практыкум па арфаграфіі i пунктуацыі беларускай мовы. 10–11 кл.Валочка, Г. М. Практыкум па арфаграфіі i пунктуацыі беларускай мовы. 10–11 кл. : вучэб.-метад. комплекс / Г.М. Валочка, В.У. Зелянко, I.Л. Бурак. — Mінск : Нац. ін-т адукацыі, 2010. — 286 с. — (Беларуская мова. Факультатыуныя заняткі).

Вучэбна-метадычны комплекс прызначаны для правядзення факультатыўных заняткаў у 10–11 класах. Змешчаны у ім тэарэтычны i практычны матэрыял забяспечвае замацаванне i сістэматызацыю ведаў, уменняў i навыкаў вучняў, засваенне змен у напісанні некаторых слоў у адпаведнасці з новай рэдакцыяй «Правіл беларускай арфаграфіі i пунктуацыі».


Беларуская мова: дапаможнiк для падрыхтоўкi да цэнтралiзаванага тэсцiраванняВалочка, Г.М. Беларуская мова: дапаможнiк для падрыхтоўкi да цэнтралiзаванага тэсцiравання Г.М. Валочка, Я.М. Лаўрэль, С.А. Язерская. — Мінск: Новое знание, 2010. — 707 с.

Дапаможнiк падрыхтаваны ў адпаведнасцi з праграмай уступных iспытаў у сярэднiя спецыяльныя i вышэйшыя навучальныя ўстановы па беларускай мове i змяшчае ўсё неабходнае для паэтапнай падрыхтоўкi да тэсцiравання: тэарэтычныя звесткi, практычны матэрыял i тэставыя заданнi. У канцы кнiгi змешчаны адказы да заданняў кожнага падраздзела i да тэставых заданняў, што дае магчымасць працаваць з матэрыялам самастойна.

Прызначаны для вучняў, абiтурыентаў пры падрыхтоўцы да цэнтралiзаванага тэсцiравання. Можа быць выкарыстаны ў якасцi дадатковага вучэбнага матэрыялу ў старшых класах агульнаадукацыйных устаноў.

| Печать | E-mail