На кніжную паліцу
Беларускі арфаграфічны слоўнік для школьнікаў / уклад. Л.П. Кунцэвіч, І.У. Кандраценя, пад рэд. А.А. Лукашанца. — Мінск: Аверсэв, 2010.
Школьны арфаграфічны слоўнік з’яўляецца даведнікам па правільнай і аднастайнай перадачы пісьмовай мовы і прызначаны садзейнічаць засваенню вучнямі правапісных норм сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Слоўнік змяшчае каля 20 000 слоў (лексіка беларускай літаратурнай мовы канца ХХ — пачатку ХХІ стст., а таксама новыя лексічныя адзінкі, якія атрымалі пашырэнне ў сучаснай моўнай практыцы: аўтабан, арт-галерэя, дылер, драйвер, інтэрнэт-рэсурс, холдынг, байкер, вэб-дызайн, кансэнсус і інш.).
Вучэбны дапаможнік «Пішам па-беларуску: даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыямі» для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання, выдадзены выдавецтвамі Нацыянальнага інстытута адукацыі і «Аверсэв»:
Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі i пунктуацыіі з каментарыямі: дапам. для агульнаадукац. устаноў з беларус. i рус. мовамі навучання / 3.I. Бадзевіч [i інш.]. — Мінск: Нац. ін-т адукацыіі, 2010. — 192 с.
У даведніку прыводзяцца асноўныя правілы беларускай арфаграфіі i пунктуацыі, даецца каментарый да гэтых правіл. Звяртаецца ўвага на найбольш складаныя выпадкі i асаблівасці беларускага правапісу.
Матэрыял кніг можа быць выкарыстаны у працэсе навучання беларускай мове ў агульнаадукацыйных установах, а таксама ў час падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання i самападрыхтоўкі.
Пішам па-беларуску: даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыямі: вучэбны дапаможнік для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання / З.І. Бадзевіч, Г.М. Валочка, А.А. Лукашанец, Л.П. Кунцэвіч, І.У. Кандраценя. — Мінск: Аверсэв, 2010.
Даведнік уключае не толькі асноўныя тэарэтычныя пытанні школьнага курса беларускай мовы, але і звяртае ўвагу на найбольш складаныя выпадкі і асаблівасці беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, што надзвычай актуальна апошнім часам пры падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання. У даведніку прыводзіцца каментарый, які звяртае ўвагу на змены, што адбыліся ў правапісе тых ці іншых слоў у адпаведнасці з новай рэдакцыяй правіл.
У выдавецтве «Аверсэв» выдадзены дапаможнікі для вучняў
«Вывучаем беларускі правапіс»
Дапаможнік для вучняў «Вывучаем беларускі правапіс» прызначаны для правядзення факультатыўных заняткаў па беларускай мове ў пераходны перыяд па рэалізацыі палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» ад 23 ліпеня 2008 г. Змешчаны ў дапаможніку тэарэтычны і практычны матэрыял спрыяе засваенню змен, якія адбыліся ў беларускай арфаграфіі, і забяспечвае замацаванне і сістэматызацыю ведаў, уменняў і навыкаў вучняў, удасканаленне арфаграфічнай пісьменнасці. Значная частка прадстаўленага ў дапаможніку дыдактычнага матэрыялу падаецца ў рубрыках «Правільнасць маўлення», «Мова і нацыянальная культура», «Назвы роднага краю» і інш., накіраваных на развіццё моўнай, камунікатыўнай і лінгвакультуралагічнай кампетэнцый вучняў
«Практыкум па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы» (Х—ХІ класы)
Дапаможнікі для вучняў «Практыкум па арфаграфіі беларускай мовы», «Практыкум па пунктуацыі беларускай мовы» прызначаны для правядзення факультатыўных заняткаў у Х—ХІ класах. Змешчаны ў дапаможніках тэарэтычны і практычны матэрыял забяспечвае замацаванне і сістэматызацыю ведаў, уменняў і навыкаў вучняў, засваенне змен у напісанні некаторых слоў у адпаведнасці з новай рэдакцыяй «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі». Задачы ўдасканалення арфаграфічнай і пунктуацыйнай пісьменнасці вучняў вырашаюцца пераважна на аснове выкарыстання культуразнаўчых тэкстаў. Значная частка дыдактычнага матэрыялу падаецца ў рубрыках «Правільнасць маўлення», «Мова і нацыянальная культура», «Мова ў дыялогу культур» і інш., накіраваных на развіццё моўнай, камунікатыўнай і лінгвакультуралагічнай кампетэнцый вучняў Х—XІ класаў.
У выдавецтве Нацыянальнага інстытута адукацыі выдадзены вучэбна-метадычныя комплексы (вучэбная праграма факультатыўных заняткаў, метадычныя рэкамендацыі і дыдактычныя матэрыялы), прызначаныя для арганізацыі і правядзення факультатыўных заняткаў па беларускай мове ў пераходны перыяд:
Валочка, Г. М. Вывучаем беларускі правапіс.
Вучэбна-метадычны комплекс «Вывучаем беларускі правапіс» прызначаны для правядзення факультатыўных заняткаў па беларускай мове ў пераходны перыяд па рэалізацыі палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі i пунктуацыі» ад 23 ліпеня 2008 г. Змешчаны ў комплексе тэарэтычны i практычны матэрыял спрыяе засваенню змен, якія адбыліся ў беларускай арфаграфіі, i забяспечвае замацаванне i сістэматызацыю ведаў, уменняў i навыкаў вучняў, удасканаленне арфаграфічнай пісьменнасці.
Валочка, Г. М. Практыкум па арфаграфіі i пунктуацыі беларускай мовы.
Вучэбна-метадычны комплекс прызначаны для правядзення факультатыўных заняткаў у
Валочка, Г.М. Беларуская мова: дапаможнiк для падрыхтоўкi да цэнтралiзаванага тэсцiравання Г.М. Валочка, Я.М. Лаўрэль, С.А. Язерская. — Мінск: Новое знание, 2010. — 707 с.
Дапаможнiк падрыхтаваны ў адпаведнасцi з праграмай уступных iспытаў у сярэднiя спецыяльныя i вышэйшыя навучальныя ўстановы па беларускай мове i змяшчае ўсё неабходнае для паэтапнай падрыхтоўкi да тэсцiравання: тэарэтычныя звесткi, практычны матэрыял i тэставыя заданнi. У канцы кнiгi змешчаны адказы да заданняў кожнага падраздзела i да тэставых заданняў, што дае магчымасць працаваць з матэрыялам самастойна.
Прызначаны для вучняў, абiтурыентаў пры падрыхтоўцы да цэнтралiзаванага тэсцiравання. Можа быць выкарыстаны ў якасцi дадатковага вучэбнага матэрыялу ў старшых класах агульнаадукацыйных устаноў.