Майстар-клас «Развіццё маўлення дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту ў працэсе знаёмства з мастацкай літаратурай»

27 студзеня 2022 года з мэтай павышэння прафісійнага майстэрства і абмена вопытам па выкарыстанні метадаў і прыёмаў па развіцці мовы і моўнага маўлення дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту прайшоў майстар-клас выхавальніка дашкольнай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 70 г.Магілёва» Засімовіч Наталлі Рыгораўны па тэме: «Развіццё маўлення дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту ў працэсе знаёмства з мастацкай літаратурай».

Нягледзячы на тое, што майстар-клас быў арганізаваны ў анлайн-рэжыме на платформе Zoom, усе ўдзельнікі далучыліся да дзейнасці па засваенні эфектыўных прыёмаў, накіраваных на развіццё мовы дзяцей у працэсе знаёмства з калыханкамі, забаўлянкамі, вершамі дзіцячай літаратуры. Удзельнікам былі прапанаваны літаратурныя творы рознага напрамку, якія з’яўляюцца цудоўным узорам багацця роднай мовы. Працуючы з творамі мастацкай літаратуры, выхавацелі актуалізавалі свае веды па вызначэнню асаблівасцей гукавой культуры роднай мовы, граматычнага ладу, узбагачэнню слоўніка.

Пазнаёміўшыся з эфектыўнымі прыёмамі выкарыстання мастацкай літаратуры, педагогі пераканаліся ў яе значнасці для развіцця мовы дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту.

Сімакова С. У,
метадыст Дзяржаўнай установы па навукова-метадычнаму забеспячэнню ўстаноў адукацыі горада Магілёва

| Печать | E-mail