Роднай мовы пералівы

21 лютага 2022 года, у міжнародны дзень роднай мовы, для кіраўнікоў і намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі адбылося пасяджэнне педагагічнай гасцёўні «Роднай мовы пералівы» па тэме «Падтрымка і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах дашкольнай адукацыі».

У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення гэтага свята, а таксама пазнаёміліся з вопытам работы ўстаноў дашкольнай адукацыі:
па правядзенні адзіных дзён беларускага маўлення і планаванні адукацыйнага працэсу на беларускай мове (ДУА «Яслі-сад № 46 г. Магілёва», ДУА «Яслі-сад № 64 г. Магілёва»),
аб формах арганізацыі метадычнай работы з кадрамі, якая спрыяе павышэнню ўзроўню лінгвістычнага і маўленчага развіцця педагогаў (ДУА «Яслі-сад № 48 г. Магілёва», ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 4 г. Магілёва»),
па стварэнні ўмоў і арганізацыі работы беларускамоўных груп (ДУА «Яслі-сад № 79 г. Магілёва»),
аб дзейнасці гуртка «Вясёлка», мэтай якога з’яўляецца садзейнічанне станаўленню нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей дашкольнага ўзросту (ДУА «Яслі-сад № 84 г. Магілёва»).

З мэтай далучэння педагагічных работнікаў да багацця беларускай мовы, фарміравання каштоўнасных адносін да яе, актуалізацыі ведаў кожнага педагога аб беларускім правапісе ўдзельнікам педагагічнай гасцёўні была прапанавана дыктоўка «Сімвал народа».

Напрыканцы пасяджэння з дапамогай Googl-формы было праведзена апытанне ўдзельнікаў, якія адзначылі практычную накіраванасць прадстаўленага вопыту.

Казлова Н.В., Мініч А.А.,
метадысты Дзяржаўнай ўстановы адукацыі
па навукова-метадычным забяспячэнні ўстаноў
адукацыі горада Магілёва

| Печать | E-mail