Кансультацыя для выхавацеляў дашкольнай адукацыі на тэму Беларускамоўная камунікатыўная прастора як умова далучэння выхаванцаў да роднай мовы і культуры

18 сакавіка 2022 года адбылася кансультацыя для выхавацеляў дашкольнай адукацыі на тэму «Рэалізацыя зместу адукацыйнай вобласці "Развіццё маўлення і культуры маўленчых зносін" вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі» ў рэжыме online на платформе Zoom.

Ва ўступным слове метадыст Дзяржаўнай установы па навукова-метадычным забеспячэнні ўстаноў адукацыі горада Магілёва Сімакова С.У. актуалізавала тэму забеспячэння якасці адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі.

Падчас мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з вопытам работы педагогаў дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 108 г. Магілёва». У рамках кансультацыя былі асветлены пытанні: «Беларускамоўная камунікатыўная прастора як умова далучэння выхаванцаў да роднай мовы і культуры», аб асаблівасцях мадэлявання беларускамоўнай камунікатыўнай прасторы ў працэсе спецыяльна арганізаванай і нерэгламентаванай дзейнасці выхаванцаў (беларускамоўны дзень) (намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці — Юсіфава А.П.); «Развіццё беларускага маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўмовах білінгвізму праз розныя віды дзейнасці», аб маўленчам развіцці дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўмовах двухмоўя (выхавацель дашкольнай адукацыі — Н.М. Казлова); і «Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да агульначалавечых каштоўнасцей, нацыянальных, культурных традыцый», аб формах і метадах узаемадзеяння з сям’ёй па далучэнню дзяцей да роднай мовы і культуры (выхавацель дашкольнай адукацыі — Галянкова І.А.).

Мерапрыемства спрыяла развіццю прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі г. Магілёва, а матэрыялы садзейнічалі актуалізацыі, узбагачэнню і паглыбленню ведаў. А што самае галоўнае — на працягу ўсёй онлай сустрэчы гучала жывая прыгожая беларуская мова.

Сімакова С.У., метадыст Дзяржаўнай установы па навукова-метадычным забеспячэнні ўстаноў адукацыі горада Магілёва,

Юсіфава А.П., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 108 г. Магілёва»

| Печать |