Беларуская гасцёўня

На базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 32 г. Магілёва» прайшло пасяджэнне пастаяннага семінара настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры горада Магілёва на тэму «Падтрымка і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі: з вопыту работы па правядзенні адзіных дзён беларускага маўлення».

Госці завіталі ў беларускую хату, шчодрую і багатую на пачастункі і пазітыўныя эмоцыі (экскурсія «Беларуская хата — шчодрая і багатая» — настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Пруднікава Т.В. і Дзенісевіч А.А.). Сапраўдны лялечны тэатр сустрэў педагогаў пастаноўкай «Цар Ірад» (настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ганчарова І.А.). Вучні пачатковых класаў падзяліліся скарбамі роднага краю (інтэлектуальная гульня «Размаўляем па-беларуску» — настаўнік Казачэнка І.М.), гульня-падарожжа «Скарбы роднага краю» — выхавацелі Гузарэвіч А.У. і Шаўцова А.М.). У актавай зале гучалі песні, выступалі настаўнікі гісторыі Мацвеева М.В і Зайцава Н.А. (пазакласнае мерапрыемства «Смак беларускай мовы»). Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Кайданава В.В. расказала аб сістэме работы ўстановы адукацыі па папулярызацыі беларускай мовы, далучэнні вучняў да гісторыі беларускай культуры, выхаванні любові да нашай Бацькаўшчыны, абуджэнні пачуцця нацыянальнай годнасці.

Чалавеку трэба шмат чаго ведаць. Але безумоўна, найлепш і найперш трэба ведаць усё роднае, бо гэта не дае забыць, што Мы — Беларусы.

Ганчарова І.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 32 г. Магілёва»;
Аліноўская А.В., метадыст Дзяржаўнай установы па навукова-метадычным забеспячэнні ўстаноў адукацыі горада Магілёва

| Печать | E-mail