Майстар-клас «Развіццё маўлення дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту ў працэсе знаёмства з мастацкай літаратурай»

27 красавіка 2022 года з мэтай павышэння прафесійнага майстэрства выхавальнікаў дашкольнай адукацыі і абмена вопытам па выкарыстанні метадаў і прыёмаў па развіцці звязнай мовы і моўнага маўлення дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту прайшоў другі занятак майстар-класа выхавальніка дашкольнай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 70 г.Магілёва» Засімовіч Наталлі Рыгораўны па тэме: «Развіццё маўлення дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту ў працэсе знаёмства з мастацкай літаратурай».

Пад кіраўніцтвам майстра выхавацелі дашкольнай адукацыі выконвалі розныя заданні: выразна чыталі вершы і мастацкія творы, аналізавалі змест прапанаваных тэкстаў, выкарыстоўваючы эфектыўныя метады і прыёмы, накіраваныя на развіццё звязнага маўлення дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту. Самым цікавым момантам, як адзначылі педагогі, быў удзел у гульні-драматызацыі па вершаваных творах.

Выхавацелі дашкольнай установы пад час занятку актуалізавалі свае веды па развіцці звязнага маўлення на беларускай мовы ў выхаванцаў сродкамі мастацкай літаратуры.

Сімакова С. У, метадыст Дзяржаўнай установы па
навукова-метадычнаму забеспячэнню ўстаноў адукацыі горада Магілёва

| Печать |