Выхаваўчы патэнцыял вучэбных заняткаў па беларускай мове і літаратуры

На базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 46 г. Магілёва» адбылося пасяджэнне гарадскога метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

 

У рамках метадычнага мерапрыемства сістэматызаваны прынцыпы і аспекты рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбных заняткаў па беларускай мове і літаратуры, прадстаўлены вопыт работы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 46 г. Магілёва» ў гэтым кірунку.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце школы Шыбека А.В. пазнаёміла ўдзельнікаў пасяджэння з установай адукацыі.

Кіраўніком метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры школы Калінінай С.М. быў прадстаўлены вопыт работы ўстановы адукацыі па папулярызацыі беларускай мовы, патрыятычным выхаванні, падтрымцы нацыянальных традыцый і народнай спадчыны.

Педагогі горада сталі ўдзельнікамі фальклорна-абрадавага свята «Вялікдзень». Пыжова А.А. і Шкоркіна Н.М. разам са сваімі вучнямі парадавалі гледачоў выдатным выступленнем.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры школы Дзятлава Н.Б. і Шкоркіна Н.М. падзяліліся эфектыўным вопытам рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу на ўроках і факультатыўных занятках, а Пыжова А.А. прадэманстравала відэафрагменты ўрока.

Метадыст Дзяржаўнай установы па навукова-метадычным забеспячэнні ўстаноў адукацыі горада Магілёва Аліноўская А.В. азнаёміла з прыёмамі канструявання выхаваўчыў мэтаў на вучэбных занятках.

Напрыканцы семінара педагогі горада прынялі ўдзел у майстар-класе «Праектаванне вучэбных заняткаў па беларускай мове і літаратуры з выкарыстаннем тэхнік візуалізацыі як аднаго са сродкаў рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу ўрока», які правяла настаўнік Калініна С.М.

Метадыст установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» Маліноўская С.С., удзельнікі семінара далі высокую ацэнку праведзенаму мерапрыемству, адзначыўшы якасць і змястоўнасць прадстаўленых матэрыялаў, узровень арганізацыі мерапрыемства.

Аліноўская А.В., метадыст Дзяржаўнай установы па
навукова-метадычным забеспячэнні ўстаноў адукацыі горада Магілёва;
Калініна С.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры
дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 46 г. Магілёва»

| Печать |