Раённы семінар для кіраўнікоў метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

2 снежня 2010 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 5 г.Магілева» адбыўся раённы семінар для кіраўнікоў метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме " Факультатыўныя заняткі як фактар павышэння якасці адукацыйнага працэсу і эфектыўнага ўдзелу вучняў у алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры«. У рамках семінара былі разгледжаны тэарэтычныя пытанні:

«Факультатыўныя заняткі як форма арганізацыі вучэбнай дзейнасці вучняў: сутнасць, мэты, прынцыпы» (выступала кіраўнік МА Ісаева А.А.)


семінар

«Магчымасці факультатыўных заняткаў у рабоце з вучнямі з рознымі ўзроўнямі матывацыі да навучання. Кантрольна-ацэначная дзейнасць настаўніка і вучня на факультатыўных занятках» (Рамашкевіч Н.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры).

Увазе ўдзельнікаў семінара былі прапанаваны і адкрытыя факультатыўныя заняткі з выкарыстаннем инфармацыйных тэхналогій. Настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі Цвілікава Г.А. на факультатыўным занятку ў 11 класе «Прыстаўныя гукі» падзялілася сваім вопытам па пытанні «Арганізацыя вывучэння змен у правапісе беларускай мовы і літаратуры на факультатыўных занятках».

На факультатыўным занятку ў 6 класе «Правапіс падоўжаных зычных» настаўнік беларускай мовы і літаратуры першай катэгорыі Буймістрава Г.В. прадэманстравала прысутным настаўнікам формы і прыёмы работы па рэалізацыі пераемнасці ў сістэме «ўрок-факультатыўныя заняткі».


семінар

Да семінара былі падрыхтаваны выставы літаратуры па тэмах «Рыхтуемся да ЦТ і алімпіяды», «Вывучаем беларускі правапіс».


семінарсемінар

З 1 верасня 2010 года ўступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі». Для рэалізацыі і вывучэння Закона ў школе праводзіцца пэўная работа: арганізаваны факультатыўныя заняткі ў 5-11 класах «Вывучаем беларускі правапіс» (5-9 класы), «Практыкум па арфаграфіі беларускай мовы» (10-11 класы), на кожным уроку беларускай мовы настаўнікі праводзяць арфаграфічныя хвілінкі, аформлены інфармацыйны стэнд «Вывучаем беларускі правапіс».

У кастрычніку 2010 года ў школе быў вададзены спецыяльны выпуск метадычнага часопіса для настаўнікаў «Педагагічны веснік. Аб зменах у правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (адказны рэдактар Ісаева А.А.), у якім разглядаюцца наступныя пытанні: 1. Змены ў правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. 2. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. 3. Вывучаем новыя правілы беларускага правапісу. 4. Рэкамендацыі для настаўнікаў-прадметнікаў.

| Печать |