Педагагічная гасцёўня «Роднай мовы пералівы»

На базе дзяржаўнай установы адукацыі «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 4 г. Магілёва» адбылося чарговае пасяджэнне педагагічнай гасцёўні «Роднай мовы пералівы» для кіраўнікоў і намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі горада Магілёва па тэме «Беларуская мова: цікава і займальна».

З прывітаннем да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся загадчык установы дашкольнай адукацыі Цімафеева Т.І. і выхаванцы разам з музычным кіраўніком Шалар Т.А.

Цікавым атрымаўся практыкум «Знаёмая незнаёмка, або вывучаем мову разам», які правяла Безвадзіцкая В.Д., выхавацель-метадыст ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 4 г. Магілёва». Педагогі прымылі актыўны ўдзел: адказвалі на пытанні, выконвалі цікавыя заданні, разгадвалі крыжаванку, складалі сінквейн. Кіраўнікі і намеснікі загадчыкаў па асноўнай дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі г. Магілёва паказалі сваю кемлівасць і веданне беларускай мовы.

Кузьмянкова Г.Л., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА «Дзіцячы сад № 41 г. Магілёва», нагадала пра беларускія святы, традыцыі беларускага народа.

Быкава І.У., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА «Дзіцячы сад № 13 г. Магілёва», прэзентавала беларускія прыказкі і фразеалагізмы, прапанавала сучасную форму работы з педагогамі па тэме «Этнакультурная кампетэнцыя».

Яркім момантам пасяджэння педагагічнай гасцёўні стала дэфіле касцюмаў у беларускім стыле, якое прэзентавалі выхаванцы ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 4 г. Магілёва».

Пасяджэнне педагагічнай гасцёўні спрыяла стварэнню прасторы для зносін на беларускай мове.

Казлова Н.В., Мініч А.А., метадысты Дзяржаўнай ўстановы адукацыі
па навукова-метадычным забяспячэнні ўстаноў адукацыі горада Магілёва

| Печать | E-mail