Жнівеньская педагагічная секцыя настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

Вынікі мінулага навучальнага года і планы на будучы абмеркавалі на педагагічнай секцыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў рамках гарадской педагагічнай канферэнцыі, якая адбылася 26 жніўня 2025 года ў ДУА «Сярэдняя школа № 21 г.Магілёва» на тэму «Горад адукацыі і магчымасцей». Мерапрыемства дазволіла прааналізаваць работу вучэбна-метадычнага аб’яднання, адзначыць высокія дасягненні педагогаў, вызначыць напрамкі работы аб’яднання на 2025/2026 навучальны год, а таксама абмеркаваць актуальныя задачы, якія стаяць перад настаўнікамі ў пяцігодку якасці.

Пра навацыі ў Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншыя нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура», расказала Лунькова В.П., настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 45 г. Магілёва».

Гараўская Т.А., ДУА «Сярэдняя школа № 21 г.Магілёва», прааналізавала інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб арганізацыі ў 2025/2026 навучальным годзе адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў і правядзенні факультатыўных заняткаў пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі». «Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».
Давідовіч Т.В., ДУА «Магілёўская гарадская гімназія № 1», разгледзела асаблівасці выкарыстання адзінага інфармацыйна-адукацыйнага рэсурса ў адукацыйным працэсе , зрабіла агляд новых вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, электронных дадаткаў да вучэбных дапаможнікаў па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура», размешчаныя на інтэрнэт-рэсурсе «Профільнае навучанне».

З аналізам вынікаў за 2024/2025 навучальны год і напрамкамі ўдасканалення работы гарадскіх рэсурсных цэнтраў ў 2025/2026 навучальным годзе па падрыхтоўцы вучняў да ўдзелу ў алімпіядным руху і ЦЭ/ЦТ выступілі Адзіянава І.А., ДУА «Сярэдняя школа № 21 г. Магілёва», Шаблоўская Н.Ф., ДУА «Сярэдняя школа № 17 г. Магілёва».

За арганізацыю і правядзенне заняткаў у гарадскіх рэсурсных цэнтрах педагогам-трэнерам былі ўручаны падзякі ўпраўлення адукацыі Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта.

У завяршэнні сустрэчы старшыня вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры г.Магілёва павіншавала педагогаў з пачаткам новага навучальнага года, падзякавала ім за працу, пажадала энтузіязму, новых дасягненняў і перамог.

В.П.Крутава,
метадыст Дзяржаўнай установы па навукова-метадычным забеспячэнні ўстаноў адукацыі горада Магілёва

| Печать | E-mail