Фарміраванне навыкаў самастойнай вучэбнай дзейнасці на ўроках беларускай мовы і літаратуры

10 сакавіка 2026 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 28 г. Магілёва імя Героя Савецкага Саюза А.А.Мельнікава» прайшло пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на тэму «Фарміраванне навыкаў самастойнай вучэбнай дзейнасці на ўроках беларускай мовы і літаратуры». У семінары прынялі ўдзел педагогі, метадыст і прадстаўнік адміністрацыі навучальнай установы.

Падчас мерапрыемства былі разгледжаны сучасныя метады і прыёмы, якія спрыяюць развіццю ў вучняў уменняў самастойна працаваць з інфармацыяй, аналізаваць літаратурныя творы і выяўляць свае думкі. Удзельнікі семінару абмяняліся вопытам, падзяліліся паспяховымі практыкамі, якія яны выкарыстоўваюць у сваёй педагагічнай дзейнасці.

Аб развіцці пазнавальнай актыўнасці вучняў праз арганізацыю самастойнай вучэбнай дзейнасці сродкамі вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» расказала Чукава Н.П., настаўнік ДУА «Сярэдняя школа № 28 г. Магілёва імя Героя Савецкага Саюза А.А.Мельнікава».

Любая А.М., настаўнік ДУА «Сярэдняя школа № 28 г. Магілёва імя Героя Савецкага Саюза А.А.Мельнікава», падзялілася вопытам па пытанні самастойнай дзейнасці вучняў як сродку павышэння выніковасці адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры.

Асаблівая ўвага была нададзена інтэрактыўным метадам, якія дазваляюць актыўна ўключаць вучняў у працэс навучання. Падчас семінара быў праведзены майстар-клас настаўніка ДУА «Сярэняя школа № 4 г. Магілёва імя І.С.Лазарэнкі» Сюркінай Н.М., у якім педагог прадэманстравала, як можна выкарыстоўваць разнастаўныя формы заданняў, праекты і дыскусіі для развіцця самастойнасці вучняў.

У выніку пасяджэння ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што фарміраванне навыкаў самастойнай вучэбнай дзейнасці — гэта аснова для развіцця крэатыўнага мыслення і самастойнасці вучняў. Прысутныя выказалі жаданне працягваць супрацоўніцтва і абменьвацца вопытам па гэтай тэме.

Крутава В.П., метадыст Дзяржаўнай установы па навукова-метадычным забеспячэнні ўстаноў адукацыі горада Магілёва, разгледзела важныя для настаўнікаў пытанні: «Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі: ад ідэі да рэалізацыі» і «Якасць адукацыі ў кантэксце новага адукацыйнага стандарта Рэспублікі Беларусь».

Такім чынам, семінар стаў платформай для абмеркавання новых падыходаў у навучанні беларускай мове і літаратуры, што, безумоўна, спрыяе павышэнню якасці адукацыі і ўдасканаленню прафесійных кампетэнцый настаўнікаў.

Крутава В.П.,
метадыст
Дзяржаўнай установы па навукова-метадычным забеспячэнні ўстаноў адукацыі горада Магілёва

| Печать | E-mail