Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу ўрокаў беларускай мовы і літаратуры праз фарміраванне патрыятычных каштоўнасных арыентацый
28 красавіка 2026 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 23 г. Магілёва» прайшло пасяджэнне вучэбна- метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на тэму «Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў „Беларуская мова“ і „Беларуская літаратура“ праз фарміраванне ў вучняў патрыятычных каштоўнасных арыентацый, павагі да гістарычнага мінулага».
У рамках мерапрыемства былі дэталёва разгледжаны пытанні ролі настаўніка як носьбіта патрыятычных каштоўнасцей у адукацыйным працэсе (Пышнюк А.А., ДУА «Сярэдняя школа № 23 г.Магілёва»), культурнай спадчыны як асновы патрыятычнага выхавання вучняў (Фешчукова А.В., ДУА «Сярэдняя школа № 23 г.Магілёва»).
Вялікая увага надавалася эфектыўнаму вопыту рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу ўрокаў беларускай мовы і літаратуры (Лістраценка Т.М., ДУА «Сярэдняя школа № 23 г.Магілёва»), выкарыстанню сучасных тэхналогій развіцця крытычнага мыслення з мэтай фарміравання камунікатыўных кампетэнцый (Кайданава В.В, ДУА «Сярэдняя школа № 32 г.Магілёва імя воіна-інтэрнацыяналіста А.Н.Палякова»), якія стымулююць цікавасць вучняў і фарміруюць іх нацыянальную ідэнтычнасць.
Сюркіна Н.М., ДУА «Сярэдняя школа № 4 г.Магілёва імя І.С.Лазарэнкі», правяла майстар-клас па рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу ўрока праз работу з тэкстам.
Асаблівасць семінару — дэманстрацыя відэафрагментаў урокаў, накіраваных на фарміраванне ў вучняў патрыятычных каштоўнасных арыентацый, праведзеных настаўнікамі ДУА «Сярэдняя школа № 23 г.Магілёва» Лістраценка Т.М. і Юрчанка С.А. у розных класах, дзе педагогі змаглі паказаць свой вопыт і прапанаваць свае метады і прыёмы ўключэння патрыятычных элементаў ва ўрокі.
Літаратурна-музычная вечарына «Каб любіць свой край, трэба, перш за ўсё, яго ведаць», падрыхтаваная настаўнікамі і вучнямі ДУА «Сярэдняя школа № 23 г.Магілёва», стала лагічным завяршэннем гаворкі па актуальнай тэме — умацаванню патрыятычных каштоўнасных арыентацый вучняў праз выкарыстанне сучасных выхаваўчых магчымасцяў на ўроках роднай мовы і літаратуры.
З аналізам вынікаў рэспубліканскай кантрольнай работы па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» і разборам тыповых памылак, дапушчаных у экзаменацыйных (тэставых) работах, прадстаўленых для правядзення РЦЭ ў 2026 годзе, выступіла перад настаўнікамі метадыст Дзяржаўнай установы па навукова-метадычным забеспячэнні ўстаноў адукацыі горада Магілёва Крутава В.П.
Удзельнікі семінара шчыра падзякавалі арганізатарам і выказалі пажаданне праводзіць такія плённыя сустрэчы і далей.
Крутава В.П.,
метадыст
Дзяржаўнай установы па навукова-метадычным забеспячэнні ўстаноў адукацыі горада Магілёва






