З любоўю да роднага слова
11 сакавіка 2021 года на базе старэйшай у рэспубліцы ўстановы адукацыі «Магілёўская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў імя Яўгенія Глебава» з удзелам дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 9 г. Магілёва» прайшло пасяджэнне пастаяннага семінара настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры горада Магілёва на тэму «Падтрымка і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі: з вопыту работы па правядзенні адзіных дзён беларускага маўлення».