Свята кнігі
Ужо стала традыцыяй у дзяржаўнай установе адукацыі "Сярэдняя школа № 28 г. Магілёва"ў першыя дні верасня збірацца на святкаванне Дня беларускай пісьменнасці. У гэты раз вучні 10 класа, настаўнікі Астранкова В. Ц., Даніленка М. М. падрыхтавалі Свята кнігі, прысвечанае 500-годдзю першай беларускай кнігі. Са сцэны гучалі вершы, беларускія песні, словы ўдзячнасці ў адрас Ф. Скарыны — чалавека, які прыпаднёс нам, нашчадкам, шчодры падарунак — друкаваную кнігу. Пераўвасабленне рабят у вобразы Францыска Скарыны і Еўфрасінні Полацкай прыцягнулі асаблівую ўвагу гледачоў, падштурхнулі да разумення таго вялікага ўклада ў развіццё асветы на беларускіх землях. Свята прайшло ў сяброўскіх абставінах, а абмеркаванне ўбачанага працягвалася і пасля яго заканчэння.
А. В. Юхнавец,
педагог-арганізатар
ДУА «Сярэдняя школа № 28
г. Магілёва»






