Урок літаратуры ў бібліятэцы
У беларускі чацвер 14 верасня ўрок беларускай літаратуры для вучняў 11 «А» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва» прайшоў у бібліятэцы-філіяле № 2 імя І.Шамякіна. Літаратурная гадзіна «Чалавек вялікай душы і таленту» пачалася з міні-экскурсіі па рэдкасных фотаздымках «І.П. Шамякін: вядомы і невядомы». Падчас прэзентацыі 11-класнікі пазнаёміліся з асноўнымі этапамі жыцця і творчасці, творчай спадчынай пісьменніка, даведаліся аб музычным гусце пісьменніка, праслухалі яго любімыя музычныя творы (песні гадоў Вялікай Айчыннай вайны, рамансы Ганны Герман). Цікавасць у вучняў выклікаў прагляд дакументальнай стужкі «Імгненні жыцця». Завяршылася літаратурная гадзіна чытаннем верша П. Пранузы «Памяці Івана Пятровіча Шамякіна» вучаніцай 11 класа Валатковіч Анастасіяй, пераможцай раённага конкурсу «Жывая класіка».
Хамянкова В. У., настаўнік
беларускай мовы і літаратуры

