18 Окт2017
Восеньскі кірмаш
У дзяржаўнай ўстанове адукацыі «Сярэдняя школа № 38 г. Магілёва» 12 кастрычніка адбыўся восеньскі кірмаш. Падрыхтавалі яго педагогі, бацькі і вучні. Кожны клас прадстаўляў на беларускай мове свае стравы, гучалі беларускія «зазывалкі». Пастараліся вучні 3-4 класаў, апранулі нацыянальнае адзенне, згатавалі з бацькамі смачныя пачастункі. Гучалі беларускія народныя песні, танцавальныя мелодыі.
Кірмаш спрыяў папулярызацыі беларускіх нацыянальных традыцый, нацыянальнай кухні. Госці і ўдзельнікі даведаліся пра стравы па-беларуску.
Цыркунова Л. У.,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры

