Майстар-клас
31 кастрычніка 2017 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 21 г. Магілёва» адбыўся гарадскі майстар-клас для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме «Падрыхтоўка вучняў да ўдзелу ў алімпіядным руху». Мэта майстар-класа: павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў па пытанні фарміравання і развіцця культуры маўлення вучняў пры падрыхтоўцы да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.
Майстар-клас быў падрыхтаваны і праведзены настаўнікам беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі Адзіянавай Ірынай Алегаўнай. У семінары прынялі ўдзел 30 настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры школ і гімназій нашага горада. Педагогамі была адзначана актуальнасць агучаных практычных рэкамендацый і неабходнасць далейшага іх прымянення для якаснай падрыхтоўкі вучняў па беларускай мове і літаратуры.
Пад час работы семінара былі прэзентаваны інфармацыйныя і практычныя матэрыялы для падрыхтоўкі вучняў да прадметнай алімпіяды.
Райкіна Т. Г.,
намеснік дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 21 г. Магілёва»





