09 Нояб2017
Конкурс «Дары восені»
У дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 38 г. Магілева» з мэтай пашырэння ведаў школьнікаў пра восеньскія месяцы, народныя прыкметы, нацыянальныя стравы, лекавыя ўласцівасці кветак, традыцыі народнага земляробчага календара для вучняў 6-х класаў быў праведзены конкурс «Дары восені».
Вучні адгадвалі загадкі, тлумачылі значэнне народных прыказак, чыталі выразна і спрабавалі складаць па пачатку вершы пра восеньскія месяцы, апісвалі па малюнках восень.
Мерапрыемства садзейнічала выхаванню павагі да працы, павагі і цікавасці да беларускіх народных традыцый, народнай спадчыны.
настаўнік Буймістрава Ж. Г.

