27 Нояб2017
«Музыка маёй краіны»
З мэтай папулярызацыі беларускай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі «Вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа № 42 г. Магілёва» 23 лістапада адбыўся канцэрт школьнай філармоніі «Музыка маёй краіны».
Удзельнікі канцэрту выконвалі творы беларускіх кампазітараў, а таксама беларускія народныя песні і танцы. Настаўнікам і вучням факультатыўных заняткаў музычнага і харэаграфічнага напрамку атрымалася перадаць нацыянальны каларыт і асаблівасці беларускай музычнай культуры.

