Конкурс-гульня «Шчаслівы выпадак»
З вучнямі 9-х класаў была праведзена конкурс-гульня «Шчаслівы выпадак». У ім удзельнічалі тры каманды на чале з капітанамі. Каманды правялі незвычайнае, віртуальнае падарожжа па Беларусі, павандравалі па розных старонках культуры, гісторыі, літаратуры нашай краіны.
Старшакласнікі ў час гульні ўзнаўлялі змест прыказак і прымавак, тлумачылі значэнні фразеалагізмаў, прыгадалі міфічных істот, рабілі пераклады з рускай мовы на беларускую, сярод партрэтаў беларускіх пісьменнікаў шукалі дзеячаў эпохі Адраджэння і г.д. Цікавым было для вучняў заданне распазнаць народнае свята па малюнку-калажы: кожная каманда малявала для сваіх супернікаў прадметы-падказкі (аер, вогнішча, велікодныя яйкі, «коцікі» вярбы і г. д.). А ў конкурсе для капітанаў (адказ — адразу і адным словам) трэба было за абмежаваны час адказаць аж на пятнаццаць пытанняў.
Вучням давялося цудоўна і з карысцю правесці час у гэтай гульні.
Паборцава Г.Г.,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры

