19 Дек2017
Прэзентацыя новага выдання «Маленькі прынц»
Ў дзяржаўнай ўстанове адукацыі «Сярэдняя школа № 38 г. Магілёва» для вучняў 6-7-ых класаў (ІІ змена) адбылася прэзентацыя выдання «Маленькі прынц» на беларускай мове ў перакладзе Ніны Мацяш. Чытальнікі расказалі вучням пра французскага пісьменніка Антуана дэ Сэнт-Экзюперы і яго творчасць. Потым адбылася гутарка па казцы. Дзеці добра запомнілі ўрокі чалавечнасці, урокі жыцця, якія даў нам Маленькі прынц.
Цыркунова Л.У.

