Папулярызацыя беларуская мовы
«Ці любіце вы беларускую мову ?» — такое пытанне маглі б вы задаць любому вучню пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа № 44 г. Магілёва». І ў адказ пачулі б упэўненае: «Да!» Чаму? А таму, што вельмі цікава прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры, у межах якога прайшлі адкрытыя ўрокі ў 2 — 4 класах.
Якіх толькі ўрокаў тут не было! На ўроку ў 2 «А» класе, настаўніца Капшукова Рэгіна Браніславаўна разам са сваімі вучнямі здзейсніла сапраўдную вандроўку ў краіну ведаў, пры гэтым дасканала пазнаёміла дзяцей з тэмай «Склад слова». Рыжкова Наталля Паўлаўна правяла ў вучняў 3 «А» класа ўрок-даследванне па тэме «Клічныя сказы», пры гэтым дзецям не давалі гатовыя веды, а трэба было навучыцца самім здабыць адказы на пытанні. У 3 «Б» класе Нізаўцова Інэса Вітальеўна дала ўрок па тэме «Галоўныя члены сказа» з выкарыстаннем сучасных камп’ютэрных тэхналогій. А вучні 4-х класаў вывучалі тэму «Назоўны склон». Настаўнікі Рыжанкова Наталля Аляксееўна і Крукоўская Алена Барысаўна зрабілі ўсё магчымае, каб вучням было і цікава, і карысна. І ў іх гэта атрымалася: доўга дзеці дзяліліся ўражаннямі і імкнуліся размаўляць толькі па-беларуску, нават, калі урокі скончыліся.
А вы любіце беларускую мову так, як любяць яе нашы настаўнікі і вучні?

