Святое слова хлеб...
Хлеб — гэта сонейка часцінка.
Хлеб — гэта радасць, шчасце ў хаце,
І ўсіх багаццяў ен багацце!
Хлеб — самае галоўнае, важнае і святое слова, якое змяшчае ў сабе любоў да роднай зямлі, павагу да працавітых рук чалавека, якія вырасцілі яго, і ўдзячнасць за тое, што ён ёсць на стале, што ён корміць нас... Шанаваць хлеб — значыць паважаць працу рук чалавека —хлебароба, цаніць усе, што створана дбайнасцю беларуса-працаўніка .
Вучні 3 «Б» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва» былі актыўнымі ўдзельнікамі інфармацыйна-пазнавальнай гадзіны «Святое слова хлеб...». Рабяты даведаліся пра выпяканне хлеба ў Старажытным Егіпце, Старажытнай Грэцыі.
Па народных звычаях з хлебам ішлі на радзіны, у сваты, на вяселле, сустракалі гасцей «хлебам-соллю».
А якой дарагой і смачнай была скарыначка хлеба ў блакадным горадзе Ленінградзе...
Вершы, прыказкі, загадкі, прытчы, рэцэпты выкарыстання чэрствага хлеба — усе гэта натхняла ўдзельнікаў свята да павагі і шанавання не толькі хлеба, але і самога жыцця, шчырага, радаснага, святога.
Падчас сустрэчы святочны стол усіх дзівіў пірагамі, кексамі, караваем. Дзеці частаваліся хлебнымі прысмакамі, адчувалі сапраўдную асалоду ад свежапрыгатаванага хлеба.
Інфармацыйна- пазнавальная гадзіна была прыемнай і карыснай, бо маладое пакаленне зразумела, што хлеб — найвялікшая каштоўнасць, якую трэба шанаваць.
Худалей Г.М., бібліятэкар






