Свята бульбы
20 студзеня 2018 года ў дзяржаўнай установе адукацыіі «Сярэдняя школа № 19 г. Магілёва» адбылося «Свята бульбы».
Стараннямі бацькоў, настаўнікаў і вучняў школы былі накрыты сталы з мноствам разнастайных страў з бульбы, якія можна было пакаштаваць і ацаніць. Бульба — любімая страва ў беларусаў, яна прысутнічае на стале ў кожнага і па праве заслугоўвае ўшанавання. Сапраўды, бульба смачная ў любым выглядзе — смажаная, вараная, запечаная ў попеле, а якія апетытныя бабка, калдуны, дранікі і клёцкі!
Вучні і бацькі прянялі актыўны ўдзел ў віктарынах і гульнях, разгадвалі загадкі, чыталі вершы, спявалі песні, плясалі — і ўсё гэта было прысвечана яе вялікасці «бульбе». Ва ўсіх быў святочны настрой.
Праведзенае мерапрыемства садзейнічала выхаванню нацыянальнай свядомасці вучняў, паважаць і зберагаць традыцыі беларускага народа.
Каравацкая І.С.,
намеснік дырэктара па выхаваўчай справе