25 Янв2018
Свята беларускай нацыянальнай кухні
18 студзеня чарговы беларускі чацвер вучні чацвёртых класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва» адзначылі святам беларускай нацыянальнай кухні. Вучні пазнаёміліся з асаблівасцямі традыцыйных і сучасных беларускіх страў, дэманстравалі свае веды пра нацыянальную ежу. Мерапрыемства абудзіла ў дзяцей цікавасць да беларускай кухні і завяршылася смакаваннем беларускіх страў, якія прыгатавалі дзеці разам з бацькамі.
Цукрова Ж.А.






