12 Апр2018
Мовазнаўчае лато «Род назоўнікаў»
5 красавіка 2018 года для вучняў 6-х класаў дзяржаўнай установы адукацыi «Сярэдняя школа № 38 г. Магілёва» прайшла гульня па тэме «Род назоўнікаў» з мэтай пашырэння ўяўлення пра несупадзенне роду назоўнікаў у рускай і беларускай мовах. За пэўны перыяд часу вучні падбіралі да карткі з выявай прадмета адпаведны род. Даць правільны адказ дапамагалі вершаваныя радкі, якія служылі падказкай да кожнага малюнка. Да назаўнікаў далучалі прыметнікі, утвараючы словазлучэнні.
Мерапрыемства садзейнічала развіццю вуснага маўлення вучняў, узбагачэнню іх слоўнікавага запасу, правільнаму ўжыванню назоўнікаў у мове.
Буймістрава Ж.Г., настаўнік
ДУА «Сярэдняя школа № 38 г. Магілёва»



