26 Апр2018
Час роднай мовы «Люблю цябе, зямлі бацькоўскай слова»
У дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 38 г. Магілева» сумесна з супрацоўнікамі дзіцячай бібліятэкі філіяла № 8 сярод вучняў восьмых класаў была праведзена інтэлектуальная гульня-конкурс «Люблю цябе, зямлі бацькоўскай слова».
Гульня праводзілася ў форме літаратурнага лато. Спаборнічалі каманда хлопчыкаў «Падарожнікі» і каманда дзяўчынак «Сунічкі». Вучні выбіралі заданне з прапанаванай колькасцю балаў, адказвалі на пытанні і выконвалі заданні. Прагучалі вершы беларускіх аўтараў, беларускія казкі, песні.
Глушакова Н.А.,
настаўнік




