28 Апр2018
Інтэлектуальна-пазнавальная гульня
З вучнямі 9-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 38 г. Магілёва» была праведзена інтэлектуальна-пазнавальная гульня «Што? Дзе? Калі?» па паэме Якуба Коласа «Новая зямля», якую яны вывучалі на ўроках беларускай літаратуры.
У гульні ўдзельнічалі дзве каманды вучняў, якія ўзнавілі, паглыбілі і ўзбагацілі свае веды па паэме.
Гульня складалася з шасці этапаў. На кожным з іх вучні атрымлівалі картку з шасцю пытаннямі і на працягу пяці хвілін давалі на іх адказы. Дзевяцікласнікі тлумачылі значэнні слоў і фразеалагізмаў, узнаўлялі прапушчаныя словы ў крылатых выказваннях з паэмы, пазнавалі герояў «Новай зямлі» па апісанні і г.д.
Паборцава Г.Г.,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА «Сярэдняя школа № 38 г. Магілёва»




