Свята «Гуканне вясны»
У чацвер для вучняў 5-х класаў дзяржаўнай ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 38 г. Магілёва» прайшло свята «Гуканне вясны». Вучні пазнаёміліся з абрадам гукання вясны, праслухалі песні, што суправаджаюць абрад. Прынялі ўдзел у гульнях: «Сарочыны рэчы», «Ручаёк», «Дапаможам сонейку». Вучні адгадвалі назвы птушак, якія суправаджаюць вясну, па малюнках, падрыхтаваных удзельнікамі да свята. Падбіралі прыметнікі, што дапамагаюць апісаць птушак. Зацікавілі таксама загадкі пра птушак. На свяце прагучалі вершы вядомых паэтаў пра вясну.
Мерапрыемства садзейнічала паглыбленню ведаў вучняў пра абрад гукання высны, развіццю навыкаў выразнага чытання, камунікатыўных навыкаў, выхаванню цікавасці да культурнай спадчыны беларусаў.
Буймістрава Ж. Г., настаўнік
ДУА «Сярэдняя школа № 38 г. Магілёва»