Фальклорнае свята «Каляда да нас прыйшла» ў я/с 87
Фальклорнае свята «Каляда да нас прыйшла» па традыцыі адбылося ў дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 87 г. Магілёва» на калядным тыдні.
Дзеці даведаліся, як адзначалі гэта свята нашы продкі, і разам з калядоўшчыкамі: Гаспадаром, Гаспадыняй, Казой, Цыганкай, Мядзведзем і Ваўком весела спявалі шчадроўкі, у якіх жадалі гаспадарам дабрабыту, здароўя і шчасця, вадзілі карагоды і гулялі з гасцямі ў народныя гульні. У канцы свята дзеці частавалі калядоўшчыкаў рознымі прысмакамі, а Каза абсыпала гаспадароў збожжам, каб увесь год быў шчодры на дабро і здароўе.
Фальклорныя святы беларусаў — сталая традыцыя ў рабоце дзіцячага сада. Гэта работа прыносіць плённы вынік: дзеці знаёмяцца з народнай музыкай, песнямі і цікавяцца культурна — гістарычнай спадчынай беларусаў.
Намеснік загадчыка я/с 87 І.У.Савіцкая




