20 Март2013
«Клічце, дзеці, Масленіцу!»
На мінулым тыдні дзеці і дарослыя дашкольнай установы № 94 сустракалі Масленіцу.
Спачатку дзецей у музычнай зале сустракалі Лявон і Лявоніха. Яны размаўлялі з дзецьмі аб традыцыях свята, разам спявалі беларускія песні, адгадвалі загадкі, называлі народныя прыкметы, гулялі у беларускія гульні. Свята прадоўжылася на пляцоўцы перад дашкольнай установай. Хараводамі і песнямі-заклічкамі дзеці зазывалі Вясну. І зноў былі песні, гульні і нават аркэстр народных інструментаў.
Кульмінацыяй свята стала частаванне блінамі.
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці я/с № 94 Кротава Т.М.