Да нашых вытокаў
Вялікую ўвагу надзяляюць у Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 3 г.Магілёва фарміраванню ў выхаванцаў нацыянальнай самасвядомасці. Цыкл заняткаў, гульняў, віктарын, гутарак, уз’яднаных агульнай тэмай «Родная мова — цудоўная мова!», праведзеных з выхаванцамі ў снежні, быў накіраваны на выхаванне павагі да гісторыі роднай краіны, мовы і традыцый беларускага народа.
Этнаграфічныя экспанаты, размешчаныя ў міні-музее Дашкольнага цэнтра, пашырылі ўяўленні дзяцей аб дэкаратыўна-прыкладным мастацтве Беларусі.
Вялікую зацікаўленасць і захапленне выклікала выступленне ўзорнага ансамбля народнай песні «Люлечка» пад кіраўніцтвам Стэльмах Ю.М. Магілёўскай дзіцячай школы мастацтваў № 3.
Шабуня Н.І., намеснік загадчыка Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 3 г.Магілёва




