Прыйшлі Каляды да нас

Працяг святочнага настрою і прыемных ўражанняў арганізавалі для выхаванцаў у дзяржаўнай установе адукацыі «Санаторны яслі-сад № 39 г.Магілёва».

Музычны кіраўнік Алена Леанідаўна і выхавацелі далучалі дашкольнікаў да нацыянальнай культуры праз народныя гульні з мядзведзем, «Кірмаш», «Як хадзіў наш казёл», «Лапаточкі» і іншыя. У шумным карагодзе вакол казы сабраліся вясёлыя цыгане з мядзведзем, дзед, баба, унучка Ганка. Дзеці спявалі абрадавыя песні «Калядачкі», «Дудка», танцавалі «Трасуху». Калядоўшчыкі частавалі дзяцей рознымі прысмакамі.

На фальклорным свяце панавалі смех, пацехі, жарты на беларускай мове.

Макарава А.Я., намеснік загадчыка дзяржаўнай установы адукацыі «Санаторны яслі-сад № 39 г. Магілёва»







| Печать |